Пра нас

Вітаю, шаноўнае спадарства!

Мяне завуць Аксана Акуневіч, нарадзілася і жыву ў Мінску, замужам. Гадуем з мужам дочку.

Па адукацыя я педагог, выкладчык фізікі і інфарматыкі, таксама вэб-дызайнер-праграміст і магістр тэхнічных навук па кафедры сапрамата. Працавала ў дзіцячым садку, школе і ўніверсітэце.

Так здарылася, што ў маім жыцці ёсць тры асноўных захаплення: сям’я і дзеці, усё, што з гэтым звязана, беларуская мова і традыцыйнае жыццё і новыя веды. Пасля нараджэння дачкі, я зразумела, што ў мяне няма больш жадання марнаваць сваё жыццё «на дзядзю», і пачала прымяняць свае веды на карысць сваёй сям’і. Прыйшла я да гэтага праз традыцыйныя лялькі, а хаця іх зараз падаюць пад «агульнаславянскім соўсам», на той момант гэта было менавіта тое, чаго мне не хапала для шчасця. Зараз я вучу рабіць лялькі, падаю менавіта як традыцыйную арттэрапію.

Мару стварыць вакол сябе культурніцкі асяродак людзей з блізкімі інтарэсамі, каб разам гадаваць дзяцей па-беларуску і прыносіць жывую традыцыйную культуру ў сучаснае жыццё.

Пра нас: 2 комментария

  1. Ганна Урбан

    «Працавала ў дзіцячым садку, школе і ўніверсітэце» Радзільні не хапае 🙂

    1. Аксана Акуневiч Автор записи

      Там я нараджалася і нараджала 🙂 , у той жа самай

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *