МЫ ПРАЦУЕМ НАД НАПАЎНЕННЕМ САЙТА

IMG_20130915_141103Спадарства, запрашаем вас далучыцца да сустрэч Сямейнага Этнаграфічнага Клуба.

Бацькоўска-дзіцячыя сустрэчы

24 лістапада ў нядзелю з 11.30 да 15.00.

Думаю, самы час пачынаць рыхтавацца да Калядаў, Новага году і іншых зімовых святаў.

Майстар-класы.

Запісвайцеся, калі ласка, каму цікава МК па пашыву кашулі. Занятак адбудзецца пры наяўнасці мінімум 5 чалавек.

Папярэдні запіс па тэлефоне (+375 29 702 69 19 Аксана) ці праз пошту AksanaAkunevich@gmail.com абавязковы!
Чакаем усім! Адзіная ўмова: усе дарослыя на бацькоўска-дзіцячых сустрэчах размаўляюць толькі па-беларуску. Вакол нас пануе расейская мова, таму хочацца захаваць родную хаця б на сваёй прасторы. Гэта важна для нас і для дзетак, якія да нас прыходзяць.